Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэтаўцы выбралі Сяргея Міхалка беларускім «Слугой народу»


Цягам тыдня ва ўсіх акаўнтах сацыяльных сетак Свабоды прапаноўвалі выбраць беларускага «Слугу народу» — пасьля перамогі на выбарах ва Ўкраіне Ўладзіміра Зяленскага. У галасаваньні ўзялі ўдзел 7500 чалавек.

Палітычная кар’ера новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны, актора Ўладзіміра Зяленскага, пачалася з сэрыялу «Слуга народу», дзе ён сыграў кіраўніка дзяржавы.

Чытачы Свабоды выбралі беларускага «Слугу народу» сярод васьмі кандыдатаў — папулярных у Беларусі асобаў шоў-бізнэсу. Ім стаў музыка Сяргей Міхалок, які набраў 30% галасоў.

Прапанаваныя кандыдатуры адбіралі з улікам іхнай папулярнасьці і мэдыйнай прафэсіі.

На розных плятформах былі свае фаварыты. Лявон Вольскі перамог у «Тэлеграме», набраўшы 35% галасоў, Макс Корж стаў найбольш папулярным сярод карыстальнікаў «Інстаграму», дзе за яго прагаласавалі 34% карыстальнікаў. На «Фэйсбуку» і «ЎКантакце» найбольш галасоў сабраў Сяргей Міхалок. Сярод прэтэндэнтаў былі таксама Вадзім Галыгін, Юры Стыльскі, Андрэй Скараход, Аляксандар Саладуха і Ганна Бонд. Таксама можна было прапаноўваць свой варыянт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG