Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас пазваніў Мядзьведзеву абмеркаваць «актуальныя пытаньні інтэграцыйнага парадку дня»


Сяргей Румас
Сяргей Румас

А таксама павіншаваў расейскага калегу з Днём народзінаў.

Пра тое, што кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі ў суботу 14 верасьня зноў размаўлялі праз тэлефон, паведамляе агенцтва БелТА. Размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.

Сяргей Румас павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з Днём нараджэньня, а таксама абмеркаваў з ім «актуальныя пытаньні інтэграцыйнага парадку дня».

Напрыканцы жніўня Сяргей Румас расказаў аб праграме рэалізацыі «саюзнай дамовы» з 66 пунктаў. Паводле прэм’ера, пункты «практычна ўсе ўзгодненыя», толькі асобныя зь іх трэба было ўзгадніць з Лукашэнкам.
Наконт усіх прапановау, паводле Румаса, «ёсьць поўная яснасьць», і ў пачатку верасьня ён і расейскі прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў могуць падпісаць праграму. У праграме закладзеная канцэпцыя «дзьве краіны — адзін рынак» і плян 28 «дарожных мапаў» стварэньня агульных рынкаў.

Афіцыйнае падпісаньне новых інтэграцыйных дакумэнтаў паміж Менскам і Масквой чакаецца 8 сьнежня. Іх поўны зьмест застаецца невядомым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG