Дата дня
13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу у 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны пасквілем на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара саслалі ў ГУЛАГ.
Таксама ў гэты дзень
1501 — Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай Давіда.
1562 — князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.
1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казiмiрам i Францам Пуласкiмі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).
1953 — Мікіту Хрушчова абралі першым сакратаром ЦК КПСС.
1974 — беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.
1994 — дзяржаўная камісія па артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.
2013 — Аляксандр Лукашэнка стаў ляўрэатам «Шнобелеўскай прэміі міру» за забарону воплескаў у 2011-м. Парадыйная прэмія ўручаецца ў Гарвардзкім унівэрсытэце ЗША.
У памяці
1592 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзяяч, юрыст.
1859 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.
1983 — Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч. У перадваенны час —дырэктар музэя імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.
2003 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзяяч.