Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі знайшлі беларуску, якая зьнікла з трыма дзецьмі

абноўлена

Натальля Ахтэль, фота з сайту МУС
Натальля Ахтэль, фота з сайту МУС

У расейскім Омску знайшлі 46-гадовую Натальлю Ахтэль з Пружанаў, якая зьнікла ў жніўні разам з трыма дзецьмі. Пра гэта сказаў Свабодзе ейны былы муж Ігар.

Жанчына і дзеці цяпер на тэрыторыі Расеі, «яны жывыя-здаровыя», сказала Onliner.by афіцыйная прадстаўніца УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Натальля Сахарчук.

Былому мужу Натальля Ахтэль патлумачыла свой адʼезд словамі: «Бог паклікаў». Ігар спрабаваў зьвязацца зь дзецьмі, але Натальля «забараняе ўсе віды сувязі».

Паводле пошукавага атраду «Анёл», ім «УКантакце» напісаў мужчына, да якога, меркавана, магла пераехаць жанчына.

«Ён напісаў, што зь дзецьмі ўсё добра, яны ўчора зьбіралі грыбы», — сказаў Onliner камандзір атраду Сяргей Коўган.

Пра зьнікненьне жыхаркі Пружанаў Натальлі Ахтэль МУС расказала 5 жніўня. Паводле афіцыйнай інфармацыі, жанчына зьнікла прыкладна месяц таму. Заяву аб прапажы Натальлі Ахтэль і траіх яе непаўналетніх дзяцей у міліцыю напісаў былы муж, які жыве асобна. Як стала вядома Свабодзе, першымі зьнікненьне заўважылі настаўнікі пружанскай школы. Двое Натальліных дзяцей проста не зьявіліся на заняткі 2 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG