Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падарыў берасьцейцам Радзівілаўскую Біблію, якую выкупілі мясцовыя прадпрымальнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 1000-годзьдзе Берасьця Аляксандар Лукашэнка падарыў жыхарам гораду асобнік Берасьцейскай (так званай Радзівілаўскай) бібліі, паведамляе БелТА. Выкупілі Біблію мясцовыя прадпрымальнікі.

На 1000-годзьдзе Берасьця Аляксандар Лукашэнка прывёз жыхарам гораду Радзівілаўскую Біблію.

«У год малой радзімы гэтая вечна жывая кніга вяртаецца дадому. Нашы продкі лічылі, што горад, у якім выдавалася Біблія, знаходзіцца пад асаблівай абаронай нябёсаў. Яго ніколі ня змогуць сьцерці ні час, ні людзі. Падносячы вам гэты дар, я памятаю, што гэта стала магчымым дзякуючы вашым прадпрымальнікам, якія за ўласныя грошы набылі і прывезьлі на радзіму гэты вялікі падарунак», — адзначыў Лукашэнка.

Берасьцейская Біблія — другі (пасьля каталіцкай бібліі Леапаліта) поўны пераклад Сьвятога Пісьма на польскую літаратурную мову XVI стагодзьдзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Ён стаў адным зь першых поўных перакладаў новага часу з моваў арыгіналу: арамейскай і грэчаскай. Берасьцейская Біблія лічыцца самай вялікай і багата аформленай беларускай друкаванай кнігай XVI стагодзьдзя.

Кнігу адкрывае ліст-прысьвячэньне, які Радзівіл Чорны адрасаваў каралю Жыгімонту II Аўгусту. Паводле спэцыялістаў, наклад гэтай Бібліі быў ня большы за 500 асобнікаў, зь якіх захаваліся адзінкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG