Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп хоча разганяць ураганы атамнымі бомбамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША цікавіцца ў дзяржаўных агенцтвах магчымасьцю выкарыстаньня атамных бомбаў для зьнішчэньня ўраганаў, піша Gazeta Wyborcza.

Паводле амэрыканскага парталу Axios, такое вырашэньне Трамп прапанаваў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам агенцтваў у нацыянальнай і ўнутранай бясьпекі.

— Разумею, разумею. Чаму мы ня можам скінуць на іх (ураганы) атамную бомбу? — спытаўся прэзыдэнт. — Яны пачынаюць узьнікаць каля ўзьбярэжжа Афрыкі, потам праходзяць праз Атлянтыку, а мы кідаем бомбу на вока цыклёну і зьнішчаем яго. Чаму мы ня можам гэтага зрабіць?

Трамп ня першы, хто гэта прапануе. Паводле «National Geographic», ужо 60 гадоў дзяржаўныя агенцтвы ЗША атрымліваюць лісты ад занепакоеных грамадзянаў, якія раяць змагацца з ураганамі.

«Ня трэба дадаваць, што гэта кепская ідэя» — піша «NG», спасылаючыся на аналізы Нацыянальнага агенцтва акіянаў і атмасфэры (NOAA). Моцны выбух расьцерушыла б большасьць цёплага паветра ў воку цыклёна, а гэтае месца перамясьцілася б халоднае і гусьцейшае паветра. Тэарэтычна, гэта б зьменшыла вецер і навальніцу. Але каб так сталася, неабходная вялізная колькасьць энэргіі: 500 мэгатонаў для вока дыямэтрам 40 км. Самая вялікае ядзернае выпрабаваньне ў гісторыі — гэта скінуты СССР у 60-ыя гады на Новай Зямлі тэрмаядзерны зарад — 50 мэгатонаў.

Радыяцыя, якую б далёка разьнёс моцны вецер, мела б катастрафічныя наступствы для насельніцтва і навакольнага асяродзьдзя.

Паводле інфарматара Axios, які быў прысутны на сустрэчы, адзін з чыноўнікаў адказаў Трампу, што пацікавіцца такой магчымасьцю.

Сам Дональд Трамп, у адным са сваіх твітаў, заявіў, што ніколі не прапаноўваў зьнішчаць ураганы атамнымі бомбамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG