Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп загадаў амэрыканскім кампаніям пакінуць Кітай


Сі Цзіньпін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Пэкіне 9 лістапада 2017 году.
Сі Цзіньпін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Пэкіне 9 лістапада 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што аддаў распараджэньне амэрыканскім кампаніям пакінуць Кітай.

Агенцтва Reuters піша, што гэты крок Вашынгтону зьвязаны з рашэньнем Пэкіну ўвесьці мыта на тавары з ЗША ў аб’ёме 75 мільярдаў даляраў.

У сэрыі твітаў з нагоды абвастрэньня адносін з Кітаем, Трамп адзначыў, што ЗША «страцілі ў Кітаі трыльёны даляраў», і таму могуць цалкам абысьціся без Кітаю.

Раней у пятніцу зьявіліся паведамленьні аб рашэньні кітайскіх уладаў ўвесьці пошліны на тавары з ЗША ў аб’ёме 75-ці мільярдаў даляраў. Частка новых пошлін будзе ўведзеная 1 верасьня, астатнія — 15 сьнежня.

У паведамленьні Дзяржаўнай Рады КНР гаворыцца, што дадатковыя пошліны памерам ад 5% да 10% будуць уведзеныя на тысячы найменьняў тавараў, імпартаваных з ЗША. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра соевыя бабы, нафту і малую авіяцыю.

У кітайскай прэсе пішуць, што ў сьнежні КНР ўвядзе пошліну памерам 25% на імпарт амэрыканскіх аўтамабіляў і аўтамабільных запчастак.

Як паведаміла агенцтва Reuters, гандлёвы прадстаўнік ЗША пакуль не пракамэнтаваў дзеяньні Пэкіна. Пітэр Навара, дарадца Белага дому ў справе гандлёвых адносінаў, у інтэрвію Fox Business News заявіў, што гандлёвыя перамовы з КНР будуць працягнутыя ў закрытым рэжыме, нягледзячы на сёньняшняе рашэньне кітайскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG