Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве абавязаў адкрыць вытворчасьць у дачыненьні да Парашэнкі і Клімкіна


Клімкіна (л) і Парашэнку (п) абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай
Клімкіна (л) і Парашэнку (п) абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай

Суд у Кіеве абавязаў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыць вытворчасьць у дачыненьні да пятага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і міністра замежных справаў Паўла Клімкіна паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні ўладай. Пра што канкрэтна ідзе гаворка і хто пазоўнік — пакуль невядома.

Адпаведнае рашэньне Саламянскі раённы суд Кіева прыняў 15 жніўня.

Былы прэзыдэнт і кіраўнік МЗС пакуль не камэнтавалі абвінавачаньняў на свой адрас.

Апошнімі тыднямі Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў дапытвала Парашэнку ў якасьці сьведкі ў справе аб ухіленьні ад сплаты падаткаў і наступнай легалізацыі даходаў падчас куплі-продажу ТАА «Тэлеканал „Прямий“».

Сам Парашэнка адмаўляе сваю датычнасьць да валоданьня «Прамым», а вытворчасьць Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў (ДБР) назваў «рэйдэрствам і зьнішчэньнем свабоды слова», «ініцыятар» якіх нібыта — былы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча Андрэй Партноў.

Дырэктар ДБР Раман Труба і Андрэй Партноў адмаўляюць словы Парашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG