Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абагнала Ўкраіну ў росьце спажывецкіх цэнаў 


Цэны ў Беларусі і Расеі (параўнаньне)
Цэны ў Беларусі і Расеі (параўнаньне)

Беларусь заняла чацьвёртае месца на постсавецкай тэрыторыі ў росьце спажывецкіх цэнаў у студзені-ліпені 2019 году.

Пра гэта сьведчыць аналіз БелаПАН на падставе зьвестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Ад пачатку году цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,1%. Вышэй інфляцыя была ва Ўзбэкістане (5,2%), Таджыкістане (4,9%) і Малдове (4%).
Ніжэй, чым у Беларусі, гэты паказьнік ва Ўкраіне (3%), Казахстане (2,8%), Расеі (2,7%), Грузіі (2,3%), Латвіі (2,1%), Эстоніі (1,9%), Літве (1,8%), Азэрбайджане (0,9%) і Кіргізстане (0,3%).

У Армэніі дэфляцыя (1,8%).

У ліпені цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,2% — гэта другі паказьнік нароўні з Казахстанам і Расеяй. Лідэрам па інфляцыі тут стаў Таджыкістан (0,9%).

Згодна з Асноўнымі парамэтрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2019 год, паказьнік інфляцыя вызначаны на ўзроўні 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG