Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глябальнае пацяпленьне: у Ісьляндыі растаў 700-гадовы ледавік


Цырымонія разьвітаньня зь ледавіком Ок’якюдль у Ісьляндыі
Цырымонія разьвітаньня зь ледавіком Ок’якюдль у Ісьляндыі

У Ісьляндыі 18 жніўня прайшла цырымонія разьвітаньня зь ледавіком Ок’якюдль, які амаль растаў ва ўзросьце 700 гадоў. Зараз ад ледавіка застаецца невялікі кавалак лёду на вяршыні вулькану.

Ледавік прызналі загінулым у 2014 годзе, калі навукоўцы ўпершыню перасталі рэгістраваць рух ледавіковай масы. Ок’якюдль — першы ісьляндзкі ледавік, які страціў свой статус.

На цырымонію разьвітаньня прыбылі прэмʼер-міністар і міністар навакольнага асяродзьдзя Ісьляндыі. Пасьля прамовы кіраўніка ўраду Катрын Якабсдоцір удзельнікі цырымоніі падняліся на схілу вулькана, каб усталяваць мэмарыяльную шыльду з запісаным на ім лістом для будучых пакаленьняў. У лісьце сьцьвярджаецца, што ў найбліжэйшыя 200 гадоў усе ісьлядзкія ледавікі таксама растануць.

«Гэты помнік тут, каб паказаць, што мы ведаем, што адбываецца і што трэба рабіць. Толькі вы ведаеце атрымаецца нам гэта зрабіць ці не», — напісана на помніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG