Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сем гадоў прамысловасьць у Беларусі страціла 206 тысяч работнікаў


Ілюстрацыйнае фота. Менскі трактарны завод
Ілюстрацыйнае фота. Менскі трактарны завод

За апошнія сем гадоў колькасьць работнікаў, занятых у прамысловасьці, скарацілася на 205,6 тысячы чалавек — з 1084,9 тысячы ў 2011 годзе да 879,3 тысячы ў 2018-м, паведамляе Tut.by са спасылкай на дадзеныя Белстату.

Скарацілася колькасьць занятых у вытворчасьці:

  • гумавых і плястмасавых вырабаў — на 33,9 тысячы чалавек;
  • тэкстыльных вырабаў, адзеньня, вырабаў са скуры і футра — на 34,3 тыс. чалавек;
  • транспартных сродкаў і абсталяваньня — на 22,9 тыс. чалавек;
  • мэталюргічнай вытворчасьці — на 16,7 тыс. чалавек;
  • прадуктаў харчаваньня, напояў і тытунёвых вырабаў — на 13,1 тыс. чалавек;
  • хімічных прадуктаў — на 8,3 тыс. чалавек.

Адзіная сфэра прамысловасьці, дзе ў параўнаньні з 2011 годам павялічылася колькасьць работнікаў, — вытворчасьць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў. Там стала працаваць на 1,3 тысячы чалавек больш.

Больш за ўсё чалавек у 2018 годзе працавала ў сфэрах:

  • вытворчасьці харчоў, напояў і тытунёвых вырабаў — 139,5 тыс. чалавек;
  • забесьпячэньні электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 92,7 тыс. чалавек;
  • вытворчасьці машын ды іншага абсталяваньня — 86,4 тыс. чалавек.

Менш за ўсё было занята ў вытворчасьці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — 10,1 тысячы чалавек.

Сярэдні заробак у прамысловасьці летась склаў 1012 рублёў. У параўнаньні з 2017 годам ён павялічыўся на 142,9 рубля.

Пры гэтым сярэдні заробак у 2018 годзе ў розных галінах прамысловасьці:

  • вытворчасьць хімічных прадуктаў — 1679 руб.;
  • горназдабыўная прамысловасьць — 1678 руб.;
  • вытворчасьць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — 1633 руб.;
  • вытворчасьць фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — 1204 руб.;
  • вытворчасьць вылічальнай, электроннай, аптычнай апаратуры — 1141 руб.;
  • забесьпячэньне электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой — 1128 руб.;
  • вытворчасьць транспартных сродкаў і абсталяваньня — 1078 руб.;
  • гатовая мэталэргічная вытворчасьць (акрамя машын і абсталяваньня) — 1076 руб.;
  • вытворчасьць машын і іншага абсталяваньня — 1061 руб.;
  • вытворчасьць электраабсталяваньня — 971 руб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG