Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыстыя страты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў вырасьлі амаль у 2,5 раза


Ілюстрацыйнае фота. Ружанская мэблевая фабрыка
Ілюстрацыйнае фота. Ружанская мэблевая фабрыка

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных прамысловых арганізацый у Беларусі ў студзені–​кастрычніку бягучага году ў параўнаньні з такім жа пэрыядам 2017-га павялічылася з 340 да 391 (на 15%), іх удзельная вага — з 21,3 да 24,5%, паведамляе БелаПАН.

Сума чыстай страты ўсіх праблемных прадпрыемстваў за апошні год вырасла ў 2,43 раза — да 2 млрд 78,7 млн рублёў. Чысты прыбытак арганізацый на 1 лістапада склаў 2 млрд 360 млн рублёў — на 31,2% менш, чым за адпаведны пэрыяд 2017 году.

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 2,6%, рэнтабэльнасьць продажаў і рэалізаванай прадукцыі крыху ўпала — да 8,3 і 10,5% адпаведна (з 9,6 і 12,2% у 2017 годзе).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў бягучых цэнах склала 96 млрд 158,4 млн рублёў (на 18,7% больш, чым у студзені-кастрычніку 2017).

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень-кастрычнік павялічыўся за гэты пэрыяд на 19,8% да 76 млрд 357,8 млн рублёў у параўнаньні зь мінулым годам.

На думку незалежных эканамістаў, хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаваньне: іх трэба прызнаць банкрутамі альбо прадаць прыватным інвэстарам. Пры гэтым, лічаць яны, праблемных прадпрыемстваў значна больш, чым афіцыйна стратных. Многія зь іх працуюць з рэнтабэльнасьцю ніжэй за 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG