У суполцы «Баба і кіт» у Facebook выставілі фатаздымак прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, на якім відаць, што ў ягоным мабільным тэлефоне стаіць праграма Yandex.Disk. Расейскі «Яндекс» уваходзіць у сьпіс забароненых ва Ўкраіне інтэрнэт-рэсурсаў.
Выглядае, што здымак быў зроблены падчас сустрэчы тады яшчэ кандыдата ў прэзыдэнты Зяленскага зь бізнэсоўцамі, якая адбылася сёлета ў сакавіку.