Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіці ў цэнтры Слоніма запатрабавалі перакласьці на беларускую мову


Графіці ў Слоніме
Графіці ў Слоніме

На сайце Petitions.by 2 жніўня зьявіўся зварот «Графіці ў Слоніме – па-беларуску», які менш як за тры гадзіны набраў дзьве сотні подпісаў.

У звароце патрабуюць замяніць надпісы з расейскамоўных на беларускамоўныя на выяве тэатру Агінскага, што на доме па вуліцы Чырвонаармейскай. Раней сьцьвярджалася, што графіці рабілася да Дня беларускага пісьменства, але новы ідэоляг гораду кажа, што проста «ў межах добраўпарадкаваньня».

«Слонім моцна зрусіфікаваны горад, бальшыня шыльдаў у ім падпісаныя па-расейску, знак на ўезьдзе ў горад расейскамоўны, расейскамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў, — пішуць у звароце. — Па ўсім відаць, гэтае сыстэматычнае стаўленьне ўладаў гораду да русыфікацыі асяродзьдзя не спыняе нават Год малой радзімы і Дзень беларускага пісьменства».

Аўтар пэтыцыі згадвае, што ў траўні гарадзкія ўлады абяцалі перарабіць надпісы, але пасьля кадравых перастановак адмовіліся ад гэтага. Новая намесьніца старшыні, ідэоляг Тарэса Юшкевіч расказала «Нашай ніве», што ёй «паступіла некалькі зваротаў наконт захаваньня надпісу на расейскай мове, спасылаючыся на гістарычныя факты і заканадаўства Беларусі, а таксама захаваньне нацыянальна-моўнай згоды ў грамадзтве». Яна сьцьвярджала, што «большасьць слонімцаў выказаліся за расейскую мову».

Зварот цяпер накіруюць ня толькі ў Слонімскі райвыканкам, але і ў Горадзенскі аблвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG