Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Mortal Kombat» агучаць па-беларуску проста ў кінатэатры. Будзе Гуркоў!


Віталь Гуркоў атрымаў галоўную ролю ў агучцы фільма «Сьмяротная бітва»
Віталь Гуркоў атрымаў галоўную ролю ў агучцы фільма «Сьмяротная бітва»

У Менскім кінатэатры «Масква» 8 жніўня пройдзе паказ фільма 1995 году «Сьмяротная бітва» з жывой агучкай па-беларуску ад праекту «Беларускія ўікэнды» кампаніяў «Кінаконг» і Velcom | A1.

Ролі на сцэне выканаюць славуты спартовец, шматразовы чэмпіён у муай-тай і кікбоксінгу Віталь Гуркоў (яму дастанецца галоўны герой — Лю Кан), а таксама акторы Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысьціна Дробыш і дзяўчына Гуркова, славутая гімнастка Меліціна Станюта.

Акрамя таго, «звычайны» паказ па-беларуску з ужо запісаным дубляжом пройдзе 10 жніўня.

Фільм «Сьмяротная бітва» зьняты па матывах папулярнай сэрыі відэагульняў Mortal Kombat, першая зь якіх выйшла ў 1992 годзе. Паводле сюжэту, раз на пакаленьне старажытныя багі ладзяць турнір за права валодаць Зямлёй — сілы вонкавых сусьветаў і сілы Зямлі выстаўляюць байцоў, якія б’юцца адзін на адзін да сьмерці. Стужка атрымала пераважна нэгатыўныя рэцэнзіі (толькі 46% станоўчых паводле Rotten Tomatoes), але сабрала ў пракаце ў 6,7 раза больш за свой 18-мільённы бюджэт, палюбілася фанатам гульні, некаторыя нават называюць яе «культавай» і адной з найлепшых экранізацыяў відэагульняў.

Арыгінальны трэйлер фільма

У 1997 годзе выйшаў сыквэл фільму з падзагалоўкам «Анігіляцыя» і атрымаў адну з найгоршых сярэдніх ацэнак крытыкаў за ўсе часы. Сэрыя відэагульняў разьвівалася больш пасьпяхова: за ўвесь час выйшла больш за два дзясяткі найменьняў на плятформах ад кампутараў і прыставак да мабільных тэлефонаў. Гэтай вясной выйшла 11-я «нумарная» частка, якая атрымала ад крытыкаў каля 8 з 10 балаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG