Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску новы амбасадар Нямеччыны. Хто гэта?


Манфрэд Гутэрэр і Ўладзімір Макей
Манфрэд Гутэрэр і Ўладзімір Макей

Новы амбасадар Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр 23 ліпеня ўручыў копіі даверчых лістоў міністру замежных спраў Беларусі Ўладзімеру Макею.

«Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства выказаў надзею на далейшае ўмацаваньне актыўнага двухбаковага дыялёгу на ўсіх узроўнях, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам узаемавыгадных ініцыятыў у розных сфэрах. Бакі абмеркавалі стан і пэрспэктывы беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у тым ліку яго гандлёва-эканамічны і інвэстыцыйны напрамкі, тэматыку ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, пытаньні рэгіянальнага парадку дня» — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МЗС Беларусі.

Хто такі Манфрэд Гутэрер

Гэта дыплямат з багатым досьведам працы. Ён нарадзіўся ў 1961 годзе.

Яшчэ падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Мюнхэну пачаў вывучаць Усходнюю Эўропу. У Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны доўгі час кіраваў 205-м аддзелам, які займаецца пытаньнямі Расеі, Украіны, Беларусі, Малдовы, СНД і дачыненьнямі Эўразьвязу з краінамі Ўсходняй Эўропы.

Вядома, што ў 2014 годзе ён арганізоўваў лячэньне ў Нямеччыне Юліі Цімашэнкі, вызваленай з турмы пасьля Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве.

Новы амбасадар зьмяніў Пэтэра Дэтмара, які працаваў у Беларусі чатыры гады. Беларускія ўлады высока ацанілі дзейнасьць Дэтмара. Падчас размовы з прэм’ерам Сяргеем Румасам нямецкі дыплямат сказаў, што ён ужо меў гутарку са сваім пераемнікам. «Склалася ўражаньне, што ён будзе працягваць курс, накіраваны на паглыбленьне і пашырэньне двухбаковых дачыненьняў», — сказаў тады Дэтмар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG