Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў патаньнела паліва. «Белнафтахім» патлумачыў, чаму


Пра зьніжэньне коштаў на адну капейку паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

Буйнейшы вытворца аўтамабільнага паліва ў Беларусі патлумачыў зьніжэньне коштаў. «У адпаведнасьці з прынятай канцэрнам „Белнафтахім“ палітыкай па фарміраваньня цэн на нафтапрадукты, розьнічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 21 ліпеня 2019 году памяншаюцца на 1 капейку», — цытуе прэс-службу канцэрна агенцтва БелаПАН.

Такім чынам з 21 ліпеня кошт бэнзіну АІ-92 — 1,56 рубля, АІ-98 — 1,88, дызэльнага паліва — 1,66 рубля.

Кошты на паліва ў Беларусі стабільна зьмяняюцца ўжо больш чым год, аднак у большасьці выпадкаў адбываецца рост коштаў на 1 капейку, а не зьніжэньне. Напрыклад, у 2018 годзе «Белнафтахім» паведамляў пра павелічэньне коштаў амаль раз на два тыдні, на працягу году кошты расьлі 27 разоў. Сёлета падаражаньне адбывалася ўжо 15 разоў. Аднак пачынаючы з 9 чэрвеня тройчы паведамлялася пра зьніжэньне цаны. «Белнафтахім» тлумачыць ваганьні цэнаў на палівы зьменамі на сусьветным рынку нафты.

«Сабекошт беларускага паліва наўпрост залежыць ад цаны нафты на сусьветным рынку і курсу беларускага рубля, — гаворыцца ў паведамленьні канцэрну. — Кошт нафты, імпартуемай у Рэспубліку Беларусь, прывязаны да сусьветных катыровак на нафту. Пры прыняцьці рашэньняў аб зьмяненьні гранічных цэн на паліва ўлічваецца таксама ўзровень коштаў на паліва ў сумежных краінах і шэраг сацыяльных фактараў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG