Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы двух астравоў


Востраў Шыкатан
Востраў Шыкатан

Масква адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы ёй двух з чатырох паўднёвакурыльскіх астравоў у рамках перамоваў аб заключэньні мірнай дамовы, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на японскае агенцтва Кіёда.

Крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, расказала агенцтву, што адной з прычын адмовы расейскага боку нават абмяркоўваць такую магчымасьць, стала занепакоенасьць РФ, звязаная зь японска-амэрыканскім ваеннымм альянсам.

Адмова таксама абумоўленая асьцярогамі, што магчымы кампраміс зь Японіяй у тэрытарыяльным пытаньні можа нэгатыўна адбіцца на ўзроўні падтрымкі ўлады з боку расейскага насельніцтва, адзначае Кіёда.

Чатыры астравы Паўднёвых Курыл (Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і група астравоў Хабамаі) перайшлі да СССР у 1945 годзе па выніках Другой сусьветнай вайны. Японія не прызнае гэтых тэрытарыяльных зьменаў і да гэтага часу называе Курыльскія астравы «часова акупаванымі паўночнымі тэрыторыямі».

Такая пазыцыя Токіё ў гэтым пытаньні застаецца асноўнай перашкодай для заключэньня мірнай дамовы паміж Расеяй і Японіяй па выніках Другой сусьветнай вайны, лічаць расейскія ўлады

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG