Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзяць акцыі супраць перадачы Курылаў Японіі


Акцыя ў Хабараўску
Акцыя ў Хабараўску

У Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі сёньня праходзяць акцыі супраць магчымай перадачы Японіі часткі астравоў Курыльскай грады.

У Маскве ўзгоднены з уладамі мітынг падтрымалі «Левый фронт», «Партия дела», незарэгістраваная партыя «Другая Россия», рух Ігара Стралкова «Новороссия» і шэраг іншых левых і нацыяналістычных арганізацый. Паводле зьвестак арганізатараў, на мітынгу выступяць каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, тэлевядучы Канстанцін Сёмін, былы кандыдат у прэзыдэнты Расеі Сяргей Бабурын, былы камандзір сэпаратыстаў так званай «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), протаярэй РПЦ Усевалад Чаплін і іншыя.

Арганізатары называюць акцыю «мітынгам аб’яднанай апазыцыі» пад лёзунгам «Абараніць Курылы».

Як паведамляе сайт «Сибирь.Реалии», у Хабараўску ў нядзелю прайшоў узгоднены мітынг супраць магчымай перадачы часткі Курыльскіх астравоў Японіі і будаўніцтва ядзернага могільніка ў Прыморскім краі. Паводле ацэнак арганізатараў, на акцыю сабралася каля 500 чалавек. Пасьля мітынгу ўдзельнікі прайшлі узгодненым шэсьцем па галоўнай вуліцы гораду да плошчы Леніна. «Курылы нашы! Далоў пуцінскую ўладу!» — раздаваліся лёзунгі ў калёне.

Пікеты супраць перадачы Курылаў прайшлі таксама ў Находцы і ў Калінінградзе.

Напярэдадні ў Паўднёва-Сахалінску на няўзгодненую акцыю супраць перадачы Паўднёвых Курылаў Японіі сабраліся каля 300 чалавек. Паведамляецца пра аднаго затрыманага.

  • Японія не прызнае расейскую прыналежнасьць астравоў паўднёвай часткі Курыльскай грады — Ітуруп, Шыкатан, Кунашыр і Хабамаі. Праз спрэчку аб прыналежнасьці астравоў Расея і Японія да гэтага часу не падпісалі мірны дагавор.
  • 14 лістапада 2018 году пасьля сустрэчы лідэраў Расеі і Японіі прэс-сакратар Дзьмітры Пяскоў расказаў аб плянах вяртаньня да дэклярацыі 1956 году, паводле якой Масква згаджалася перадаць японскаму боку два з чатырох астравоў. МЗС Расеі пасьля заяўляў, што ўмовай падпісаньня мірнай дамовы мусіць быць прызнаньне расейскага сувэрэнітэту над усімі Курыльскімі астравамі. Чакаецца, што 21 студзеня ў Маскву для працягу перамоваў прыляціць прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG