Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых пасьля салюту ў Менску вырасла

абноўлена

Міністар здароўя Ўладзімер Каранік раніцай 4 ліпеня паведаміў новыя зьвесткі пра колькасьць пацярпелых ад салюту 3 ліпеня ў Менску, пазьней скарэктаваныя лічбы былі апублікаваныя на сайце міністэрства.

Паводле Мінздароўя:

  • загінула адна жанчына 1955 году нараджэньня, якая «атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыцьцём» (аскепак пашкодзіў сонную артэрыю), і яе не ўдалося ўратаваць, «нягледзячы на сваечасовую дапамогу»;
  • на месцы аказалі дапамогу шасьці людзям, яшчэ чатыры самі зьвярнуліся па дапамогу ў прыёмныя пакоі;
  • да таго паведамлялася, што шпіталізаваныя былі яшчэ пяць чалавек, якія атрымалі дапамогу на месцы і былі дастаўленыя ў бліжэйшыя лякарні, а ​лёгкія раненьні атрымалі яшчэ тры чалавекі – збольшага раненьні зьвязаныя зь бітым шклом з шыбаў, людзі самастойна зьвярнуліся ў прыёмныя пакоі лякарняў;
  • у стацыянары застаюцца два чалавекі: мужчыны 1957 і 1995 гадоў нараджэньня, у аднаго зь якіх параненая шчака, у другога траўма пляча, абодва ў стане «бліжэй да здавальняльнага», без пагрозы жыцьцю.

Міністар сьцьвярджае, што сваечасовая дапамога была аказаная ўсім пацярпелым.

Паводле Сьледчага камітэту, ад разьлёту аскепкаў ня менш за 10 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Крымінальная справа распачатая паводле ч.2 арт.463 КК РБ — «парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі падвышанай небясьпекі». Вэрсіі здарэньня такія:

  • няспраўнасьць салютных установак;
  • няспраўнасьць фаервэрачных вырабаў;
  • няправільнае зараджаньне салютных установак;
  • няправільная эксплюатацыя салютных установак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG