Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад увечары, а рух у Менску пачнуць перакрываць ад 15:00


Рэпетыцыя параду на Дзень Незалежнасьці, 1 ліпеня
Рэпетыцыя параду на Дзень Незалежнасьці, 1 ліпеня

Рух транспарту ў цэнтры Менску пачнуць перакрываць ад 15-й гадзіны 3 ліпеня ў сувязі з правядзеньнем параду на Дзень незалежнасьці, піша БелТА. Сам парад пачнецца а 21-й гадзіне.

Калёна вайсковай тэхнікі рушыць а 15-й з вуліцы Заснавальнікаў да Старынаўскай ва Ўруччы, на праспэкт Незалежнасьці мае выехаць а 16-й.

Будуць перакрытыя ўчасткі:

  • праспэкт Незалежнасьці ад вул. Старынаўскай да Казлова;
  • праспэкт Машэрава ад праспэкту Незалежнасьці да вул. Ціміразева;
  • вуліца Ціміразева ад скрыжаваньня з Машэрава да вул. Арлоўскай;
  • адтуль — вуліцы Арлоўская і Сурганава да скрыжаваньня з праспэктм Незалежнасьці.

Наведнікам сьвяточных імпрэзаў раяць карыстацца грамадзкім транспартам, а не прыватнымі аўто. Паркоўку забароняць на перакрытым участку праспэкту Машэрава, на вуліцы Сапёраў ад Ціміразева да Пераможцаў, ля гатэлю «Плянэта», на пляцоўцы ля дому 39 на праспэкце Пераможцаў, на Ціміразева ад Кальварыйскай да Арлоўскай, на Ігнаценкі, на Гвардзейскай ад Машэрава да Ігнаценкі, на Даўмана да Харужай, на Старажоўскай да Заборскага.

Падчас Эўрапейскіх гульняў у Менску ўтвараліся вялізныя заторы, калі перакрывалі цэнтар гораду для правядзеньня цырымоніяў і спаборніцтваў — нават там, дзе рух ня быў перакрыты, ён фактычна спыняўся на некалькі гадзінаў, нягледзячы на папярэджаньні і абвесткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG