Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закон аб амністыі прынялі адразу ў двух чытаньнях аднагалосна


Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў 28 чэрвеня прыняла адразу ў першым і другім чытаньні законапраект аб амністыі ў 2019 годзе са 104 галасамі «за» і ніводным голасам «супраць», перадае карэспандэнт Свабоды.

Цяпер законапраект мае разглядаць верхняя палата — Савет Рэспублікі. Калі ўхваліць і яна, дакумэнт пойдзе на подпіс Аляксандру Лукашэнку, на даручэньне якога і распрацоўваўся праект.

Паводле міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, на волю праз амністыю выйдуць каля 6 тысяч чалавек, зь якіх 685 — з установаў адкрытага тыпу.

Паведамляецца, што амністыя закране так званыя льготныя катэгорыі грамадзян:​

  • непаўналетніх,
  • цяжарных жанчын,
  • бацькоў-адзіночак, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў,
  • інвалідаў і невылечна хворых.

Таксама на амністыю могуць разьлічваць тыя, у каго ёсьць заслугі перад краінай:

  • вайскоўцы, якія бралі ўдзел у баявых дзеяньнях,
  • ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

А вось асуджаным за наркотыкі чакаць істотнай амністыі не выпадае. Адказваючы 19 красавіка на пытаньні дэпутатаў пасьля звароту з пасланьнем Лукашэнка заявіў, што ніякай амністыі ня будзе ні для вытворцаў, ні для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў. Амністыі для асуджаных паводле наркатычных артыкулаў патрабуе рух «Маці 328». У выніку ў праекце закону прадугледжанае зьніжэньне на 1 год для асуджаных па 1, 2 і 3 частках артыкула 328 (для непаўналетніх — на два гады).

Таксама амністыя ня будзе тычыцца асуджаных за карупцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG