Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС абяцаюць, што на Эўрагуьнях міліцыя будзе максымальна ветлівай і добразычлівай


Брыгады рэгулявальнікаў руху ў Менску перад Эўрапейскімі гульнямі
Брыгады рэгулявальнікаў руху ў Менску перад Эўрапейскімі гульнямі

Па інфармацыі міліцыі падчас адкрыцьця Эўрагульняў на стадыёне «Дынама» і вакол яго «правапарушэньняў не было».

Начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Дзьмітрый Кур’ян распавёў, як прайшла цырымонія адкрыцьця Эўрагульняў. Ягоныя словы цытуе БелТА.

Па інфармацыі чыноўніка «ніякіх правапарушэньняў на стадыёне „Дынама“ і вакол яго зафіксавана не было».

Таксама Дзьмітры Кур’ян распавёў, што падчас Эўрагульняў «МУС нацэльвае падначаленых на максымальна якаснае выкананьне сваіх абавязкаў, добразычлівасьць, ветлівасьць, карэктнасьць, аказаньне дапамогі ўдзельнікам, гасьцям і гледачам спартыўнага форуму».

Раней міністар унутраных спраў Юры Караеў расказаў, што «міліцыя на Эўрагульнях паспрабуе быць не заўважанай».

21 чэрвеня актывісты Народнай грамады правялі акцыю ў фан-зоне гульняў супраць інтэграцыі з Расеяй. Іх брутальна затрымалі асобы ў цывільным. Пазьней актывістаў адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG