Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік «Ляпісаў» дагэтуль у коме, але расплюшчыў вочы


Гітарыст гурту Trubetskoy Руслан Ўладыка ад 6 чэрвеня застаецца ў коме, але расплючыў вочы.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook музычны прадусар Яўген Калмыкоў.

«Руслан Пятровіч сёньня расплюшчыў вочы. Пакуль у коме, але паціху вяртаецца. Дзякуй усім, хто цікавіцца і хвалюецца!»

6 чэрвеня ў Менску, у раёне Дражня, Уладыку, падобна, ударылі нечым цяжкім па галаве і абрабавалі, пры ім не было тэлефона і торбы. Ён быў дастаўлены ў рэанімацыю адной зь менскіх лякарняў з чэрапна-мазгавой траўмай, цяпер ён у штучнай коме.

Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасьля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG