Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля страйку рабочым у Гатаве выплацілі заробак за 2 месяцы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Прамысловыя аб'екты ў Гатаве
Ілюстрацыйнае фота. Прамысловыя аб'екты ў Гатаве

Пасьля двух дзён страйку ў Гатаве пад Менскам рабочым заводу «Праммэханіка» выплацілі заробак за сакавік і красавік. Заробак за травень абяцаюць выплаціць да 28 чэрвеня, піша Onliner.by.

У панядзелак 17 чэрвеня рабочыя заводу «Праммэханіка» заявілі кіраўніцтву, што ня будуць працаваць, пакуль ім ня выплацяць запазычанасьці па заробку.

Як піша Onliner 18 чэрвеня на завод прыяжджалі чыноўнікі з Менаблвыканкаму. Яны нібыта дамовіліся з кіраўніцтвам «Праммэханікі», што прадпрыемства, якое пазычала Краснасельскаму заводу аплоціць заробкі супрацоўнікам «Праммэханікі».

Раніцай 19 чэрвеня рабочыя пачалі працаваць, каля 15-й гадзіны яны атрымалі заробкі. Асобныя сьлесары атрымалі па 1500 рублёў за два месяцы піша Onliner.

Рабочы заводу пацьвердзіў Свабодзе, што страйк на прадпрыемстве спынілі.

«Ня ўсю запазычанасьць закрылі, толькі за сакавік-красавік. А ў некаторых яшчэ ёсьць за люты. Таксама камандзіровачныя ня ўсім аплацілі. Абяцалі да 28-га канчаткова разьлічыцца. Запазычанасьць перад інжынэрна-тэхнічнымі работнікамі таксама яшчэ часткова засталася. Але што страйкавалі — добра. Трэба будзе і далей кантраляваць кіраўніцтва, каб былі заробкі своечасова», — сказаў рабочы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG