Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: Бабіч у расейскім міністэрстве будзе адказваць за інтэграцыю зь Беларусьсю 


Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч

Прызначаны на пасаду намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Міхаіл Бабіч на новай пасадзе будзе займацца «інтэграцыйнай тэматыкай». Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Ён удакладніў, што ў ведамстве ў чыноўніка Бабіча будзе «мноства паўнамоцтваў і абавязкаў», але галоўным напрамкам дзейнасьці стане «каардынацыя і арганізацыя інтэграцыйнай работы».

«У Міхаіла Бабіча надзвычай важны ўзровень экспэртызы ў гэтай галіне, якую ён зможа выкарыстаць дзеля паскарэньня інтэграцыйных працэсаў», — цытуе прадстаўніка Крамля расейская прэса.

Па яго словах, пытаньнямі інтэграцыі займаюцца некалькі ведамстваў, але Мінэканамразьвіцьця зьяўляецца найбольш актыўным удзельнікам гэтага працэсу і выконвае «абагульняльныя функцыі».

Да прызначэньня Міхаіла Бабіча на пасаду намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця ён быў амбасадарам Расеі ў Беларусі, дзе да ягонай дзейнасьці мела прэтэнзіі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Ад абавязкаў кіраўніка дыпмісіі ў канцы красавіка яго вызваліў Уладзімір Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG