Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалём да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі дасьледчыцу Ірыну Дубянецкую, гісторыка Ніну Стужынскую, выдаўцоў Валера Булгакава і Зьміцера Санько.
Такім чынам, мэдалём у знак 100-годзьдзя БНР узнагароджаныя больш як 180 асобаў — як адзначана ў дэкрэце спадарыні Сурвілы «за пажыцьцёвыя заслугі ў прасоўваньні ідэалаў 25 сакавіка, у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
Уручэньне мэдалёў будзе адбывацца цягам году.
Мэдаль быў зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і «уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
Мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Уручэньне ўзнагарод мае адбывацца на працягу 2019 году. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.