Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнік Гомель — Менск прастаяў больш за чатыры гадзіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цягнік «Штадлер», які ішоў з Гомля ў Менск, зламаўся непадалёк ад Жлобіна і больш за чатыры гадзіны прастаяў на перагоне і станцыях. Пасажыры ўвесь гэты час чакалі ўсярэдзіне, паведамляе Tut.by.

Цягнік выйшаў з Гомля ў 15:10, а спыніўся каля 15.45. У кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі паведамілі, што цягнік спыніўся на перагоне Салтанаўка — Хальч ў сувязі з паломкай. Паводле праваднікоў, цягнік быў абясточаны.

Як піша Tut.by, пасажыры скардзіліся на недахоп туалетаў, а таксама на тое, што ім не давалі інфармацыі.

У выніку пасажыраў з 14 вагонаў сабралі ў сем і давезьлі да Жлобіна. Каля 20:00 гэты цягнік зь сямі вагонаў паехаў адтуль у Менск. Пасажырам абвясьцілі, што прыблізны час прыбыцьця — 22:40. Паводле раскладу ён меўся прыехаць ў 18:09.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG