Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія адклала слуханьне аб экстрадыцыі Асанжа ў ЗША да 2020 году


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Слуханьні аб экстрадыцыі заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў ЗША адбудуцца пасьля 24 лютага 2020 году. Пра гэта ў пятніцу заявіў судзьдзя на паседжаньні ў Вэстмінстэрскім магістрацкім судзе Лёндану.

Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі падпісала дазвол на выдачу Асанжа ў ЗША. Там заснавальніку WikiLeaks прад’яўленыя 17 абвінавачваньняў, галоўнае зь якіх — публікацыя сакрэтных дакумэнтаў аб вайне ў Аўганістане і Іраку. Пракуроры ў ЗША абвінавацілі яго ў тым, што ён дапамог былой вайскоўцы Чэлсі Мэнінг узламаць кампутары Пэнтагону.

Ад чэрвеня 2012 году Джуліян Асанж хаваўся ад правасудзьдзя ЗША і Швэцыі (дзе яго падазраюць у згвалтаваньні) на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане. У красавіку 2019-га Эквадор пазбавіў яго дыпляматычнага прытулку. Брытанская паліцыя затрымала Асанжа. Неўзабаве суд у Лёндане прысудзіў заснавальніка WikiLeaks да 50 тыдняў зьняволеньня за парушэньне ўмоваў вызваленьня пад заклад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG