Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такаеў перамог. Абвешчаныя папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Казахстане


Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота
Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота

Намесьнік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстану агучыў зранку 10 чэрвеня папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, перадае Nur.kz.

Касым-Жамарт Такаеў, прызначаны Нурсултанам Назарбаевым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта, набраў 70,76% галасоў. За апазыцыянэра Аміржана Касанава налічылі 16,02%. Кандыдатка ад «канструктыўнай апазыцыі» Данія Еспаева (першая ў гісторыі краіны жанчына – кандыдатка ў прэзыдэнты) набрала 5,2% паводле ЦВК. Іншыя кандыдаты мелі менш за 5%.

Экзыт-полы паказвалі падобны вынік:Такаеў набраў каля 70%, Касанаў — каля 15%. Афіцыйная яўка склала 77,4% выбарнікаў.

Пры гэтым былы прэмʼер-міністар Казахстану апазыцыянэр Акежан Кажагельдзін заявіў журналістам, што, паводле апытаньняў, якія праводзіла апазыцыя, а таксама згодна з пратаколамі зь некалькіх участкаў, якія ўдалося атрымаць назіральнікам, ніводзін з кандыдатаў не набраў патрэбных 50% для перамогі ў першым туры.

Калі б вынікі падлічылі сумленна, на выбарах павінен быў адбыцца другі тур, упэўнены палітык. Кажагельдзін таксама падкрэсьліў, што ў яго ёсьць сьведчаньні ўкідаў бюлетэняў за Такаева сябрамі тэрытарыяльных выбаркамаў.

Error rendering VK.

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Казахстане праходзілі акцыі пратэсту, затрымана паўтысячы чалавек, у тым ліку два карэспандэнты Радыё Азатык — казаскай службы Свабоды.

Датэрміновыя выбары былі прызначаныя 9 красавіка дзейным прэзыдэнтам, кандыдатам ад партыі ўлады Касым-Жамартам Такаевым, які імкнецца забясьпечыць сабе пяцігадовы прэзыдэнцкі тэрмін пасьля ўступленьня на пасаду ў выніку складаньня паўнамоцтваў Нурсултанам Назарбаевым, які захаваў у руках уплыў на рычагі ўлады ў краіне пасьля нязьменнага праўленьня на працягу амаль трох дзесяцігодзьдзяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG