Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Sunday Times: у расейскай лёгкай атлетыцы новы допінг-скандал


Даніл Лысенка
Даніл Лысенка

Расейскіх атлетаў могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіё з-за допінгавага скандалу з удзелам скакуна ў вышыню Данілы Лысенкі. Пра гэта піша брытанская газэта Sunday Times.

Крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што скакуна западозрылі ў дачы ілжывых паказаньняў па справе аб пропуску допінг-тэстаў, а чыноўнікаў Усерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі — у фальсыфікацыі дакумэнтаў па ягонай справе.

Лысенка — чэмпіён сьвету па скачках у вышыню ў залях. У мінулым годзе ён прапусьціў некалькі допінг-тэстаў, прадставіўшы дакумэнты, што быў хворы. Крыніцы Sunday Times, аднак, сьцьвярджаюць, што гэтыя дакумэнты былі фальшыўкай: па адрасе, які ў іх пазначаны, няма ніякай клінікі, там знаходзіцца разбураны будынак. Як піша газэта, спартовыя чыноўнікі маглі дапамагаць Лысенку замаскіраваць яго допінгавыя парушэньні. Калі гэта пацьвердзіцца, Расею могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпіядзе, мяркуе Sunday Times.

8 і 9 чэрвеня ў Манака пройдзе паседжаньне рады Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF), дзе павінна разглядацца пытаньне аднаўленьня сяброўства Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі, якое было прыпынена некалькі гадоў таму з-за маштабнага допінгавага скандалу.

Расейскія лёгкаатлеты былі адхіленыя ад удзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года, дапусьцілі толькі некалькі чалавек па індывідуальных дазволах. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года расейская зборная была дыскваліфікаваная, расейцы маглі спаборнічаць толькі пад нэўтральным сьцягам. Пасьля МАК аднавіў правы расейскага алімпійскага камітэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG