Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваюць часьцей звальняць, чым працаўладкоўваць


Біржа працы
Біржа працы

У красавіку колькасьць звольненых беларусаў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 15 392 чалавек.

Паводле зьвестак Белстату, у красавіку на працу прынялі 54 380 чалавек, а звольнілі — 69 772.

Агулам у красавіку ў эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 339,1 тысячы чалавек.

Больш за ўсё ў красавіку звольнілі і працаўладкавалі ў адных і тых жа сфэрах:

  • Апрацоўчая прамысловасьць: звольнілі 9 098, працаўладкавалі 8 100.
  • Сфэра гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў: звольнілі 9 100, працаўладкавалі 8 401.
  • Сельская, лясная і рыбная гаспадарка: звольнілі 8 810, працаўладкавалі 6 544.
  • Сфэра будаўніцтва: звольнілі 5 020, працаўладкавалі 4 539.

Найменш за ўсё ў красавіку звальнялі ў горназдабыўной прамысловасьці — 116 чалавек. Найменшую колькасьць супрацоўнікаў прынялі таксама ў гэтай сфэры — 152.

Апошні раз прадпрыемствы, якія працуюць у Беларусі, часьцей працаўладкоўвалі, чым звальнялі ў верасьні 2018 году. Тады лічба працаўладкаваных перавысіла колькасьць звольненых на 5 595 чалавек.

Галоўнае пра «дармаедзкі» дэкрэт

Дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у студзені 2018 году, абавязаў усіх «не занятых у эканоміцы» грамадзян Беларусі ў поўным аб’ёме плаціць за датаваныя дзяржавай паслугі ЖКГ, пачынаючы з 2019 году.

7 пытаньняў і адказаў пра новы «дармаедзкі» дэкрэт

Пазьней 10 сьнежня Лукашэнка пазбавіў семʼі, дзе ўсе працаздольныя — «дармаеды», права на атрыманьне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жытла.

  • У «базу дармаедаў» занесьлі каля 425 тысяч чалавек. У іх лік трапілі, напрыклад, грамадзяне, якія сплацілі падаходны падатак, а таксама частка тых, хто стала пражывае за мяжой.
  • Каб давесьці ўладам памылковасьць занясеньня ў базу, неабходна зрабіць шэраг бюракратычных захадаў.

Імаверна, пастанову Саўміну аб «дармаедах» ад 31 сакавіка прынялі задняй датай. Вядома, што 4 красавіка гэтай пастановы яшчэ не было.

Папярэдні «дармаедзкі» дэкрэт перапісалі

Першы дакумэнт аб «дармаедах» — дэкрэт № 3 ад 2015 году — абавязваў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі менш за паўгода, сплачваць збор памерам 20 базавых велічыняў. Інакш ім пагражаў штраф або адміністрацыйны арышт.

У 2017 годзе збор сплацілі больш за 54 тысячы чалавек з 470 тысяч, якім былі разасланыя паведамленьні, казалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Дзеяньне дэкрэту прыпынілі пасьля пратэстных «Маршаў недармаедаў», якія праходзілі ў гарадах Беларусі ўвесну 2017 году.

ТЭСТ: Даведайцеся, ці вы «дармаед»?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG