Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як будзе выглядаць Беларусь будучыні. Апытаньне экспэртаў


Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

Цэнтар новых ідэй апублікаваў «Індэкс беларускай будучыні» — вынікі апытаньня 58 экспэртаў.

Спойлер: большасьць паказьнікаў характарызуюць Беларусь як краіну ў стане стагнацыі.

Грамадзка-палітычныя трэнды

  • Большасьць экспэрты лічылі, што карупцыя ў Беларусі будзе гэтак жа распаўсюджана як і цяпер. Іншыя, што сытуацыя стане лепшай.
    Прагноз стану карупцыі
    Прагноз стану карупцыі
  • Нацыянальная ідэнтычнасьць будзе няўстойлівай. Ня будзе выразнага разуменьня адрознасьці ад іншых нацый.
  • Стан і ўмовы разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці застануцца прыкладна на тым самым узроўні.
  • 38% экспэртаў лічаць, што ў зьнешняй палітыцы Беларусь захавае статус-кво. 27% — што расейскі вэктар будзе пераважаць, паглыбіцца інтэграцыя ў межах ЕАЭС.
Прагноз палітычных рэформаў
Прагноз палітычных рэформаў

Адукацыйны і інавацыйны патэнцыял

  • Выдаткі на дасьледаваньні і распрацоўкі будуць заставацца на нізкім узроўні.
  • Колькасьць заявак на патэнты будзе зьмяншацца і складзе ў сярэднім 300-500 штук у год.
  • Ня варта чакаць, што цягам найбліжэйшых пяці гадоў колькасьць беларускіх унівэрсытэтаў сярод найлепшых 500 вырасьце.
Прагноз колькасьці беларускіх унівэрсытэтаў сярод лепшых 500
Прагноз колькасьці беларускіх унівэрсытэтаў сярод лепшых 500
  • Доля замежных студэнтаў павялічыцца. Магчыма, колькасьць студэнтаў зь Беларусі зьменшыцца.
Прагноз якасьці адукацыі ў рэгіянальным параўнаньні
Прагноз якасьці адукацыі ў рэгіянальным параўнаньні

Сацыяльна-дэмаграфічнае разьвіцьцё

  • У Беларусі будзе жыць 9,25–9,5 мільёнаў чалавек.

Правы меншасьцяў, асобных сацыяльных і дэмаграфічных груп будуць абмяжоўваюцца як і цяпер. Пры гэтым абмежаваньні будуць тычыцца асобных сфэр і кірункаў дзейнасьці.

Прагноз узроўню ўзаемадапамогі ў грамадзтве.
Прагноз узроўню ўзаемадапамогі ў грамадзтве.
  • Розьніца паміж заробкам за МКАДам у параўнаньні з заробкам у сталіцы можа павялічыцца яшчэ больш.
  • Сытуацыя з гендэрнай роўнасьцю застанецца амаль на тым жа ўзроўні. Дзяржава і грамадзтва толькі часткова будуць функцыянаваць у адпаведнасьці з прынцыпамі гендэрнай роўнасьці.
  • Выдаткі на ахову здароўя істотна расьці ня будуць, магчыма, будуць зьмяншацца.

Эканамічныя пэрспэктывы

  • Падчас наступнай пяцігодкі эканоміка будзе расьці ў межах ад 1,5 % да 3 %, што ў практыцы з’яўляецца стагнацыяй, — гэткі рост не кампэнсуе стратаў ад эканамічнага крызісу і з’яўляецца ніжэйшым за рост сусьветнай эканомікі.
    Прагноз росту ВУП
    Прагноз росту ВУП
  • Паміж 2019-ым і 2023-ім годам сярэдні заробак у Беларусі праўдападобна складзе 500-600 даляраў.
  • Зьнешняя запазычанасьць, хутчэй за ўсё, будзе складаць 50-70 % ад ВУП Беларусі.

  • Доля Расеі ў беларускім экспарце тавараў нязначна зьменшыцца — да 35-40 % ад агульнага памеру. Колькасьць краін, у кожную з якіх будзе ісьці больш за 5 % беларускага экспарту, узрасьце, хутчэй за ўсё, да 3-5.

    Прагноз падрыхтаванасьці Беларусі да эканамічных рэформаў
    Прагноз падрыхтаванасьці Беларусі да эканамічных рэформаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG