Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя распавялі пра забойства, у якім абвінавачваюць студэнта-замежніка


Будынак Сьледчага камітэту ў Менску
Будынак Сьледчага камітэту ў Менску

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць замежнага студэнта — другакурсьніка Беларускай дзяржаўнай авіяцыйнай акадэміі.

Паводле сьледзтва 18-гадовы студэнт і 21-менчук дамовіліся сустрэцца 12 лістапада каля навучальнай установы для высьвятленьня адносінаў. Сустрэўшыся і пачаўшы размову, студэнт, які знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня, нанёс нажавое раненьне менчуку. Пачалася бойка, да яе далучыліся маладзёны, якія прыйшлі на сустрэчу са студэнтам і менчуком.

Канфлікт цягнуўся ня больш 30 сэкунд, піша СК. Пасьля студэнты-замежнікі сышлі зь месца здарэньня, пакінуўшы менчука ляжаць на зямлі. Сябры адвялі пацярпелага ў больніцу, дзе той памёр.

У той жа вечар супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага.

Паводле заключэньня экспэрта, сьмерць менчука наступіла ад нажавога раненьня ў жывот, праз якое пашкодзілася аорта і адбылося вонкавым і ўнутраным крывацёкам.

Сьледчыя дапыталі больш за 50 сьведкаў, гэта знаёмыя абвінавачанага і пацярпелага. Таксама сьледчыя вывучылі перапіску паміж абвінавачаным і пацярпелым, якая сьведчыць пра працяглы канфлікт паміж імі «на глебе асабістых непрыязных адносінаў». Як казалі Свабодзе некалькі студэнтаў Авіяцыйнай акадэміі, канфлікт адбыўся праз дзяўчыну.

Студэнта-замежніка абвінавачваюць у забойстве, паводле ч. 1 арт. 139 яму пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы. Абвінавачаны адмовіўся ад паказаньняў, віну не прызнаў. Ён знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.

У завядзеньні крымінальнай справы супраць студэнтаў-замежнікаў адмовілі праз адказнасьць у іх дзеяньнях складу злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG