Былы прадусар Галівуду Гарві Вайнштэйн заключыў зьдзелку з жанчынамі, якія абвінавачваюць яго ў дамаганьнях, паведамілі амэрыканскія СМІ.
Па дадзеных выданьня The Wall Street Journal, Вайнштэйн абавязаўся выплаціць сваім ахвярам каля 44 мільёнаў даляраў. Былы прадусар пры гэтым не прызнае віну па дзесятках спраў, у рамках якіх пацярпелымі лічацца 75 жанчын.
Вайнштэйн таксама праходзіць па крымінальных справах з абвінавачваньнямі ў згвалтаваньні. Судовыя слуханьні пройдуць у чэрвені. Калі Вайнштэйна прызнаюць вінаватым, былы прадусар можа быць прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.
У кастрычніку 2017 гады дзесяткі вядомых акторак абвінавацілі Гарві Вайнштейна ў дамаганьнях. Яго выпадак лічыцца пачаткам акцыі #metoo (англ. — я таксама), падчас якой жанчыны па ўсім сьвеце сталі распавядаць у сацыяльных сетках аб траўмах пасьля дамаганьняў з боку мужчын.
Самога Вайнштэйна звольнілі з рады дырэктараў яго прадусарскай кампаніі і выключылі са складу амэрыканскай Кінаакадэміі. Пазьней заснаваная Вайнштэйнам і яго братам Бобам кампанія збанкрутавала.
Самае папулярнае
1