Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве пакінуў пад арыштам 8 украінскіх маракоў


Зьняволеныя ўкраінскія маракі ў судзе (архіўнае фота)
Зьняволеныя ўкраінскія маракі ў судзе (архіўнае фота)

Маскоўскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу абароны васьмі захопленых расейскімі сілавікамі ўкраінскіх вайскоўцаў. Тыя застануцца ў сьледчым ізалятары да канца ліпеня, паведаміў у Фэйсбуку адвакат Мікалай Полазаў.

Украінскіх маракоў затрымалі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада 2018 году. Расейскія памежнікі спачатку пратаранілі, а потым абстралялі тры ўкраінскія караблі (браняваныя артылерыйскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавы буксір «Яны Капу»). Паводле сьцьвярджэньня ўкраінскіх уладаў, гэта адбылося пасьля таго, як караблі пакінулі 12-мільную зону ля берагоў Расеі — гэта значыць па-за тэрыторыяй, якую Расея пасьля анэксіі называе сваёй.

Пад арыштам апынуліся 24 чалавекі: спачатку іх зьмясьцілі ў ізалятар у Крыме, а потым перавезьлі ў Маскву.

Украіна з самага пачатку настойвала на неабходнасьці прызнаць арыштаваных маракоў ваеннапалоннымі. У канцы сьнежня 2018 году вызваленьня вайскоўцаў запатрабавалі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, а прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз керчанскі інцыдэнт адмяніў заплянаваную на саміце двухгадзінную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG