У музэі Вялікай Айчыннай вайны і ў Нацыянальнай бібліятэцы 17 і 18 траўня адзначалі «Дзень піянэрскай дружбы». На ім сярод іншага прэзэнтавалі талісман беларускай піянэрскай арганізацыі. Ім стала рысянё, якому далі мянушку Вогнік. Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі каля 650 тысяч піянэраў.