Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе будзе выставачны комплекс, які хочуць збудаваць у Курапатах. МАПА


«Дарога сьмерці», па якой у Курапаты людзей вазілі на расстрэл, можа апынуцца побач з новым выставачным цэнтрам, які хочуць збудаваць каля мэмарыялу ахвяраў сталінізму.

Аляксандар Лукашэнка 14 траўня даручыў да 2021 году пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар — на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Экспабел», якая мяжуе з Курапатамі. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба. Свабода разабралася, дзе гэта, ці будзе новабудоўля парушаць ахоўныя межы помніка і ці зачэпіць яна «Дарогу сьмерці».

«Дарога сьмерці» можа апынуцца на мяжы выставачнага цэнтру

«Дарога сьмерці» — апошні шлях ахвяраў палітычных рэпрэсій 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Менавіта па ёй прывозілі людзей на расстрэл у Курапаты. Узнавіць, як менавіта праходзіў гэты шлях, можна па матэрыялах грамадзянскай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў». Калі накласьці дарогу на сучасную мапу, то відаць, што яна праходзіць на самай мяжы зоны рэгуляванай забудовы, але трапляе ў зону аховы помніка.​

Знос крыжоў у Курапатах
Знос крыжоў у Курапатах

Гэта ў інтэрвію Свабодзе пацьвярджае Вадзім Гліньнік, аўтар праекту ахоўных зон мэмарыялу.

«Тады мы здолелі адбіцца і дамагчыся, што пад зону аховы трапіла і гістарычная траса „дарогі сьмерці“, і яшчэ крышачку за яе, каб буфэрная зона была. Хаця змушалі, і Міністэрства культуры гатовае было пагадзіцца, каб у гэтай буфэрнай зоне была своеасаблівая выставачная зона», — кажа Вадзім Гліньнік.

Зоны аховы ёсьць, але іх можна зьменшыць

Ахоўныя зоны мэмарыялу «Курапаты» прымаюцца пастановамі Міністэрства культуры.

Але такая пастанова можа быць адмененая ўказам Лукашэнкі, які мае вышэйшую моц.

«Нашы зоны аховы — гэта нарматыўна-прававы акт, які можна лёгка адмяніць указам», — кажа Вадзім Гліньнік.

У такім выпадку зоны аховы могуць быць зьменшаныя. Гісторыя пабудовы рэстарана «Поедем поедим» (былы «Бульбаш-хол»), які парушыў ахоўную зону курапацкага мэмарыялу, пацьвярджае, што нават зоны аховы не забясьпечваюць недатыкальнасьці помніка.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG