Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны ў размове з «Нашай Нівай» сказаў, што займаецца вывучэньнем Курапатаў «для канчатковага фармаваньня пазыцыі праваслаўнай царквы».
Такое даручэньне зрабіў Поўнаму мітрапаліт Павел.
«Я зьбіраюся правесьці сурʼёзную работу, разабрацца, паглядзець дакумэнты, бо ёсьць вельмі шмат самай рознай інфармацыі, а калі ня бачыў арыгіналаў, то ня ведаеш, каму верыць. Пасьля нашых ацэнак, я думаю, выкажацца і патрыяршы экзарх», — сказаў Поўны.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі
Асноўнае пра Курапаты
Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму
Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў
«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі
Картатэка Сталіна