Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адзначаюць 70-годзьдзе зьняцьця савецкай блякады Заходняга Бэрліну


Амэрыканскі грузавы самалёт, які ўдзельнічаў у апэрацыі «Паветраны мост» у пэрыяд савецкай блякады, цяпер музэйны
Амэрыканскі грузавы самалёт, які ўдзельнічаў у апэрацыі «Паветраны мост» у пэрыяд савецкай блякады, цяпер музэйны

У нядзелю, 12 траўня, жыхары Нямеччыны сьвяткуюць 70-годзьдзе зьняцьця савецкай блякады Заходняга Бэрліну, аднаго зь першых крызісаў «халоднай вайны». Канцэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзяць у парку Тэмпэльгоф на месцы былога аэрадрому.

Амаль год Савецкі Саюз спрабаваў узяць Заходні Бэрлін зморам, каб прымусіць заходніх саюзьнікаў сысьці з сэктару. У чэрвені 1948 году былі перакрытыя ўсе аўтамабільныя дарогі і чыгункі, што вялі ў заходнюю частку гораду, была забароненая пастаўка вугалю, на якім працавалі электрастанцыі, і пастаўка мэдыкаментаў у шпіталі. Усе гэтыя месяцы забесьпячэньне гораду цалкам ажыцьцяўлялася праз паветра.

Жыхары Заходняга Бэрліну сустракаюць чарговы самалёт, які дастаўляе гуманітарныя грузы, 1948
Жыхары Заходняга Бэрліну сустракаюць чарговы самалёт, які дастаўляе гуманітарныя грузы, 1948

Аўтарам праекту «Паветраны мост» быў генэрал-лейтэнант амэрыканскай транспартнай авіяцыі Ўільям Танэр. У Бэрлін з заходніх зон акупацыі вялі тры паветраныя калідоры: самалёты ўляталі ў Бэрлін праз паўднёвы і паўночны калідоры і выляталі празь сярэдні зь перапынкам тры хвіліны. Так на працягу году ўдалося арганізаваць забесьпячэньне праз паветра ўсім неабходным двух з паловай мільёнаў чалавек. Урэшце Сталін вымушаны быў саступіць. У ноч на 12 траўня 1949 году блякада Заходняга Бэрліну была зьнятая.

Паветраны мост працягваў дзейнічаць да верасьня 1949 году, каб стварыць у горадзе неабходныя запасы. Галоўным палітычным вынікам бэрлінскай блякады стала аб’яднаньне заходніх земляў і стварэньне Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны, а таксама наданьне Заходняй Бэрліну аўтаномнага статусу. Акрамя таго, пад знакам бэрлінскай блякады і «паветранага моста» 4 красавіка 1949 году было прынятае рашэньне аб стварэньні Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG