Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нацыянальны нэкропаль»: па менскіх Вайсковых могілках правядуць бясплатную экскурсію


Вайсковыя могілкі, архіўнае фота
Вайсковыя могілкі, архіўнае фота

У межах прэзэнтацыі мапы Вайсковых могілак у Менску і праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль» 10 траўня ад 18:00 пройдзе адкрытая бясплатная экскурсія. Гісторыю Вайсковых могілак і пахаваных на іх людзей раскажа экскурсавод Павал Каралёў, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Мінкульце.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску – адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

У межах нібыта «добраўпарадкаваньня» могілак у 2018 годзе прадпрыемства «Спэцыяльны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня» зносіла шэраг надмагільляў. На судзе высьветлілася, што працы праводзіліся без праекту і з парушэньнямі закону, суд часткова задаволіў пазовы аб разбурэньні помнікаў іхным сваякам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG