Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Палесьсі правялі ўнікальны абрад, які зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. ФОТА


Кацярына Панчэня, колішняя загадчыца мясцовага клюба і яго мастацкі кіраўнік
Кацярына Панчэня, колішняя загадчыца мясцовага клюба і яго мастацкі кіраўнік

Cпрадвеку ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну ладзілі ўнікальны веснавы абрад «Юр’еўскі карагод». Традыцыя захавалася да нашых дзён і прэтэндуе на статус помніка нематэрыяльных каштоўнасьцяў міжнароднага значэньня.

У кожнай абрадавай рэчы, што выкарыстоўваецца на Юр’е, ёсьць сваё прызначэньне.

У каравай, напрыклад, уторкваюць тры галінкі заквітнелай яблыні ці грушы, якія маюць па тры плодныя парасткі з кветачкамі — усяго дзевяць, акурат столькі цягнецца цяжарнасьць у жанчыны, зрэшты, як і сьцельнасьць у каровы, вясковай карміцелькі.

Пагост заўсёды шостага траўня сьвяткуе Юр’е, альбо Юр’еў дзень, карані якога сягаюць у глыбіню стагодзьдзяў. Яны зьвязаныя з ушанаваньнем звышнатуральнага пэрсанажа Ярылы, які апекаваўся свойскай жывёлай, сялянскай нівай, якому падпарадкоўваліся нават дзікія жывёлы і паўзучыя гады.​

Унікальны веснавы абрад «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост яшчэ ў 2005 годзе першым у Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Фотаздымкі Васіля Фядосенкі (агенцтва Reuters).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG