Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім аэрапорце гарэў пасажырскі самалёт


Дадзеныя пра палёт рэйсу SU1492.
Дадзеныя пра палёт рэйсу SU1492.

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева зьдзейсьніў аварыйную пасадку падчас пажару пасажырскі самалёт «Сухі Суперджэт» авіякампаніі «Аэрофлот».

Ён выконваў рэйс SU-1492 Масква-Мурманск, але вярнуўся ў Шарамецьцева неўзабаве пасьля ўзьлёту. Дакладная прычына ўзгараньня і ў які пэрыяд яно адбылося, пакуль не ўстаноўлена.

На борце знаходзіліся 73 пасажыры і пяць членаў экіпажу. Аб пацярпелых паступае супярэчлівая інфармацыя, пра дакладную іх колькасьць пакуль нічога не вядома. Але па папярэдніх дадзеных, пацярпелі больш за 10 чалавек.

У той жа час Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб парушэньні правілаў бясьпекі эксплёатацыі паветранага транспарту, паведамляе інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Маскоўскага міжрэгіянальнага сьледчага ўпраўленьня на транспарце СК Алену Маркоўскую, паведамляе Настоящее время.

Як паведамляецца, пажар ужо патушаны. Самалёт амаль цалкам згарэў. Самалёт вылецеў каля 18:00 па маскоўскім часе з Шарамецьцева, зрабіў некалькі кругоў над Маскоўскай вобласьцю і рэзка пайшоў на зьніжэньне. Каля 18:40 ён у агні зьдзейсьніў пасадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG