Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Сьвятланы Алексіевіч


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 траўня 1948 году нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца і ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Алексіевіч зьяўляецца аўтаркай кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.

Алексіевіч: 70 цытатаў пра сябе, пра чалавека і пра час

Таксама ў гэты дзень

1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.

1859 — у Лёндане запушчаны гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.

1863 — царскія карнікі арыштавалі Аляксандра Аскерку, аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863-1864 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.

1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

1809 — Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.

У памяці

1800 — Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат і кампазытар. Агінскі быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.

1937 — Ян Гамарнік, савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзяяч.

1979 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG