Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Юрася Бушлякова


Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі 29 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 траўня 1973 году нарадзіўся Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.​

Таксама ў гэты дзень

1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад быў захоплены войскамі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі.

1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка — «БелАЗ-7520».

1992 — у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.

1933 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі

1565 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1861 — Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.

1868 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.

1986 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

1920 — Фабіян Шантыр, беларускі грамадзка-дзяржаўны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік, перакладнік (расстраляны бальшавікамі).

1970 — Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG