Ці можна ў Мосары ўбачыць сьведчаньні пасьпяховай барацьбы з алькагалізмам? Можна. І яшчэ якія.
На адным з панадворкаў мы заўважылі сад са скульптурамі. Ёсьць тут і свая сажалка, і мосьцік, і замак, і разнастайныя фігуры. Ад задуменнай сьвіньні да строгай жанчыны. Усю гэтую прыгажосьць стварыў сваімі рукамі работнік льнозавода Іван. Зрабіў пасьля таго, як кінуў піць.