Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытаніі паставяць опэру аб атручэньні былога афіцэра ФСБ


Аляксандар Літвіненка
Аляксандар Літвіненка

У Вялікабрытаніі паставяць опэру пра атручэньне былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі Grange Park Opera, якая кожны год праводзіць фэст у графстве Сурэй.

Музыку для опэры, прэм’ера якой прызначана на сэзон 2020 года, напісаў Энтані Болтан. Па словах арганізатараў фэстывалю, ён выкарыстаў фрагмэнты расейскага ваеннага марша, а таксама гімнаў футбольнай зборнай і Чачні.

Таксама ў пастаноўцы шырока выкарыстоўваецца архіўная відэахроніка падзей, якія, на думку аўтараў, прымусілі былога афіцэра ФСБ зьехаць з Расеі.

У красавіку мінулага года Лёнданскі тэатр Old Viс Theatre анансаваў пʼесу, прысьвечаную жыцьцю і сьмерці Аляксандра Літвіненкі. У аснову спэктакля легла кніга былога маскоўскага карэспандэнта газэты The Guardian Люка Хардынга «Вельмі дарагі яд».

  • Расейскія ўлады арыштавалі Літвіненку ў 1999 годзе ў Маскве і абвінавацілі ў перавышэньні паўнамоцтваў. У хуткім часе яго апраўдалі, але прадстаўнікі ФСБ арыштавалі яго ў зале суда па другой крымінальнай справе. У 2000 годзе справа была закрытая за адсутнасьцю складу злачынства. У той жа дзень супраць Літвіненкі распачалі трэцюю крымінальную справу і вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага ён зьбег у Вялікабрытанію, дзе атрымаў прытулак.
  • Літвіненка памёр 23 лістапада 2006 года ў Лёндане. Яго атруцілі радыеактыўным палоніем. Улады Вялікабрытаніі лічаць, што да забойства датычныя былы афіцэр КДБ, дэпутат Дзярждумы Расеі Андрэй Лугавы і яго сябар, прадпрымальнік Дзьмітрый Коўтун. Абодва абвінавачваньні ў свой адрас адвяргаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG