Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сэзон «Гульні тронаў» загучаў па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота. Публічны прагляд «Гульні тронаў» у маскоўскім мэтро.
Ілюстрацыйнае фота. Публічны прагляд «Гульні тронаў» у маскоўскім мэтро.

Відэасэрвіс Voka.tv апублікаваў першыя дзьве сэрыі фінальнага сэзону «Гульні тронаў», сусьветная прэмʼера якога адбылася 14 красавіка. Відэасэрвіс зрабіў агучваньне сэрыялу на беларускую мову.

Мяркуецца, што наступныя сэрыі будуць выходзіць у беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасьля афіцыйнага рэлізу штопанядзелак. Мяркуецца, што фінал сэзону адбудзецца 20 траўня.

Гэта ўжо другі сэрыял HBO, агучаны Voka. У сакавіку відэасэрвіс прэзэнтаваў прэзэнтаваў дубляж сэрыялу «Сэкс па-беларуску». Актораў дубляжу шукалі праз кастынгу ў інстаграм-сторыз.

Сэрыял «Гульня тронаў» зьнялі па матывам сэрыі раманаў Джорджа Марціна «Песьня лёду і полымя». Прэмʼера першага сэзону адбылася ў 2011 годзе. Паводле Forbes, апошнюю сэрыю 7 сэзону па кабэльнаму тэлебачаньню паглядзелі 16 мільёнаў чалавек. Такім чынам сэрыял пабіў сусьветны рэкорд па колькасьці адначасовых падлучэньняў да трансьляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG