Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне ўвялі забарону на наведваньне лясоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы на Меншчыне. У іншых рэгіёнах Беларусі такой забароны на момант публікацыі няма.

Забарону ўвялі ў Старадароскім, Валожынскім, Менскім і Смалявіцкім раёнах.

У Беларусі назіраюцца складаныя кліматычныя ўмовы: суха, даўно няма дажджоў, перарывісты вецер. Таму агонь хутка распаўсюджваецца. Асаблівасьць гэтага пэрыяду году ў тым, што пачынаецца выпальваньне сухой расьліннасьці ды сьмецьця на палях і падворках, сказала Tut.by прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Дакучаева.

Ад пачатку году ў Беларусі зафіксавалі 180 лясных пажараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG