Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я не імя Сталіна адраджаў, хаця і ён гэтага заслугоўвае


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на „лініі Сталіна“.
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на „лініі Сталіна“.

У размове з журналістамі падчас «рэспубліканскага суботніка» на «лініі Сталіна» 20 красавіка, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаваньне, што «падзеі ваенных гадоў, якія разьвіваліся ў раёне „лініі Сталіна“, вучаць заўсёды быць гатовымі да адбіваньня агрэсіі».

«Гэта ўрок, гэта тая невядомая гісторыя нашай краіны, якую мы павінны ведаць. І гэты ўрок падштурхоўвае нас да таго, каб порах трымаць сухім і каб мы заўсёды былі гатовыя з любога боку адбіць агрэсію супраць нас», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, калі ствараўся гісторыка-культурны комплекс, было шмат праціўнікаў гэтага, якія абвінавачвалі ўлады ва ўвекавечаньні памяці пра Сталіна. «Ды я не імя Сталіна адраджаў, хоць і ён гэтага заслугоўвае. Я адраджаў гэты аб’ект, які кажа аб той частцы гісторыі, якая была ў нас і якую, на жаль, на той час няправільна разумелі», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, якія цытуе БелаПАН, былі спробы з боку некаторых чыноўнікаў спыніць будаўніцтва комплексу: «Хапала людзей, якія працавалі ў дзяржаўных органах і спрабавалі кагосьці нахіліць, супрацьстаяць, каб гэта не было створана».

Гаворачы пра значэньне комплексу «Лінія Сталіна», кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты гісторыка-культурны абʼект запатрабаваны ня толькі на постсавецкай прасторы. Сюды прыяжджаюць турысты і з Заходняй Эўропы, каб паглядзець на тэхніку ваенных гадоў і сучаснае ўзбраеньне.

«Мы будзем і далей пашыраць гэтую пляцоўку для таго, каб выхоўваць патрыётаў, здольных абараніць ня толькі сябе, сваю сямʼю і дзяцей, але і нашу краіну», — падсумаваў Лукашэнка.

«Таму што рускія не здаюцца». Тысячы людзей сьвяткавалі на «Лініі Сталіна»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG